DataLife Engine > --- > 12 – 14 верасьня, ЖОДЗІНА: Сярэлнявечны рыцарскі фэстываль "Застава - 2008"

12 – 14 верасьня, ЖОДЗІНА: Сярэлнявечны рыцарскі фэстываль "Застава - 2008"


2 верасьня 2008. Разместил: astravit
У Жодзіна адкрыецца сярэлнявечны рыцарскі фэстываль "Застава - 2008", прымеркаваны да 365 – годзьдзя гораду

12 – 14 верасьня ў парку ГРЭС продзе фестываль сярэднявечнай культуры "Застава - 2008". Фестываль прымеркаваны да юбілею 365 – годзьдзя Жодзіна. Асноўным арганізатарам фестывалю выступіў рыцарскі клюб "Золак" пы падтрымцы гарадзкой адміністрацыі.
Фестываль зьяўляецца нефармальным зборам рамесьнікаў, рэканструктараў, музыканатаў і людзей, займаючыхся рэканструкцыяй эпохі Сярэднявечча. Часовыя межы фестывалю 14 – 16 стагодзьдзе, геаграфія – Заходняя і Усходняя Еўропа, эпоха Вялікага Княства Літоўскага. У праграме фестывалю: Пешы рацырскі турнір, конны турнір, турнір лучнікаў, інсцэніроўка аблогі і штурму замка, майстар – клясы па сярэднявечным танцам, выступы калектываў старадаўняй музыкі, вогненнае шоў, Сярэднявечны пір.
На месцы правядзеньня фестывалю будзе размешчаны ахоўваемы рыцарскі лягер – застава дзе будзе праходзіць выстава сярэднявечнай зброі і прадметаў быту. Да ўсіх удзельнікаў фестывалю прад'яўлены вельмі жорсткія патрабаваньні – у элементах вопраткі, зброі і прадметаў быту павінны катэгарычна адсутнічаць сучасныя матэрыялы – поліэтылен, алюміній, гума і г.д. Уваход для гледачоў і гасьцей фестывалю – вольны.

У музычнай часцы удзельнічаюць гурты: Testamentum terrae, Drolls, Lituus, Тутэйшая шляхта і інш.