DataLife Engine > --- > Дзяўчыны на сцэне “Дударскага клуба”

Дзяўчыны на сцэне “Дударскага клуба”


3 сакавіка 2008. Разместил: astravit
5 сакавіка а 19-й гадзіне ў клубе “Катакомбы” (вул. Рабкораўская, 2) – спатканне ўдзельнікаў і сяброў “Дударскага клуба”. У праграме выступ найпрыгажэйшай частцы дударскага руху Каця Радзівілава, Аксана Касьцян, Марына Грышанава(Testamentum Terrae), Леся Чумакова і інш.

Таксама у праграмме выступ Тодара Кашкурэвіча, Дзяніса Сухога, Алеся Сурбы, Юрася Панкевіч, Зміцера Сасноўскага, Віталія Чавусава(Гурт За Парогам) і інш.

Танцавальная падтрымка ад гурта “Гістрыён”. Будуць прысутнічаць таксама дуды розных традыцый – шатландскія bagpipe, латышскія dudas і інш.

Для жадаючых – бяскоштныя майстар-класы, кансультацыі ў настройцы і карыстанні. Прысутнасць майстроў дае магчымасць азнаямлення і замовы інструментаў.

Кошт увахода 5 тыс.

Кантакты з кіраўніцтвам “Дударскага клуба”:

Юрась Панкевіч: +375 29 553-03-47
Зміцер Сасноўскі: +375 29 66-36-879