Beta Version 0.2 Last update: 08.12.2007
Галоўная Аб нас Музыка Фота Гасьцёўня Спасылкі
Testamentum Terrae » Спатканне “Дударскага клуба”
--- : Спатканне “Дударскага клуба”
20 лютага а 19-й гадзіне ў клубе “Катакомбы” (вул. Рабкораўская, 2) – спатканне ўдзельнікаў і сяброў “Дударскага клуба”. У праграме выступ гурта “TESTAMENTUM TERRAE” беларускія і еўрапейскія танцы, старыя і новыя песні. Джэм-сэйшн ад музыкаў “Старога Ольсы”, “Testamentum terrae”, “Гальярды” і “Келіх кола”. Танцавальная падтрымка ад гурта “Гістрыён”. Будуць прысутнічаць таксама дуды розных традыцый – шатландскія bagpipe, латышскія dudas і інш.
Для жадаючых – бяскоштныя майстра-класы, кансультацыі ў настройцы і карыстанні. Прысутнасць майстроў дае магчымасць азнаямлення і замовы інструментаў.

Кошт увахода 5 тыс.

Кантакты з кіраўніцтвам “Дударскага клуба”:
Юрась Панкевіч: +375 29 553-03-47
Зміцер Сасноўскі: +375 29 66-36-879
 
Каментары (0)  Надрукаваць

Дадаць каментар

Pax тут не пры справах ;)
Powered by DataLife Engine