Beta Version 0.2 Last update: 08.12.2007
Галоўная Аб нас Музыка Фота Гасьцёўня Спасылкі
Testamentum Terrae
--- Фэст даўняй музыкі і танцаў
 
15 траўня - г. Мінск

Фэст даўняй музыкі і танцаў. У Палацы Моладзі (Старавіленскі тракт, 41). "Стары Ольса" і тэатр "Яварына" прэзентуюць спектакль "Юр'я і Цмок".

У фестывалі ўдзельнічаюць гурты: "Стары Ольса", "Testamentum terrae", "Licwinski Chmiel", "Келіх Кола", "Гістрыён" і інш.

Арганізатар: Маргарыта Кубенкевіч
Даведкі: javaryna@tut.by
 
 
Каментары (0)  
 
--- Дударскі фэст 2008
 
Дударскі фэст 2008


Праграма фэсту:
9 красавіка 2008 - Прэс-канферэнцыя ў рэстарацыі "Камяніца"
24 красавіка 2008, 19'00 - Канцэрт у малой зале к/з "Мінск";
25 красавіка 2008, 18'00 - Танцавальны канцэрт у клубе "Рэактар";
26 красавіка 2008, 11'00-17'00 - Міжнародная дударская канферэнцыя (хутар А.Лася);
27 красавіка 2008, 19'00 - Вечарына Дударскага клуба ў клубе "Катакомбы" (вул. Рабкораўская, 2).

Удзельнікі: “Стары Ольса”, “Testamentum terrae”, “Ліцьвінскі Хмель”, “Mozaik” (Польшча), “Litvintroll”, “Essa”, “Яварына”, “Neolitic Age” (Украіна), “Кашлаты Вох”, “Разалія”("RR"), “Ceilidh Ceol”, “Рада”, “Vydraga” (Літва), “Келіх кола” і інш.

Асобныя дудары: Алесь Лось, Тодар Кашкурэвіч, Дзяніс Сухі, Ліанэ Варбо (Эстонія), Алесь Сурба, Ютака Бан (Багларыя) і інш.

Танцавальная падтрымка: гурт “Гістрыён” і тэатр “Яварына”.

Афіцыйны сайт фэсту
 
 
Каментары (2)  
 
--- Рэцэнзія на альбом гурта "Testamentum terrae" - Слаўны паніч
 
Рэцэнзія на альбом ад музычнага аналітыка Анатоля МЯЛЬГУЯ
Слаўны паніч
 
 
Каментары (2)  
 
--- Дзяўчыны на сцэне “Дударскага клуба”
 
5 сакавіка а 19-й гадзіне ў клубе “Катакомбы” (вул. Рабкораўская, 2) – спатканне ўдзельнікаў і сяброў “Дударскага клуба”. У праграме выступ найпрыгажэйшай частцы дударскага руху Каця Радзівілава, Аксана Касьцян, Марына Грышанава(Testamentum Terrae), Леся Чумакова і інш.

Таксама у праграмме выступ Тодара Кашкурэвіча, Дзяніса Сухога, Алеся Сурбы, Юрася Панкевіч, Зміцера Сасноўскага, Віталія Чавусава(Гурт За Парогам) і інш.

Танцавальная падтрымка ад гурта “Гістрыён”. Будуць прысутнічаць таксама дуды розных традыцый – шатландскія bagpipe, латышскія dudas і інш.

Для жадаючых – бяскоштныя майстар-класы, кансультацыі ў настройцы і карыстанні. Прысутнасць майстроў дае магчымасць азнаямлення і замовы інструментаў.

Кошт увахода 5 тыс.

Кантакты з кіраўніцтвам “Дударскага клуба”:

Юрась Панкевіч: +375 29 553-03-47
Зміцер Сасноўскі: +375 29 66-36-879
 
 
Каментары (0)  
 
--- Спатканне “Дударскага клуба”
 
20 лютага а 19-й гадзіне ў клубе “Катакомбы” (вул. Рабкораўская, 2) – спатканне ўдзельнікаў і сяброў “Дударскага клуба”. У праграме выступ гурта “TESTAMENTUM TERRAE” беларускія і еўрапейскія танцы, старыя і новыя песні. Джэм-сэйшн ад музыкаў “Старога Ольсы”, “Testamentum terrae”, “Гальярды” і “Келіх кола”. Танцавальная падтрымка ад гурта “Гістрыён”. Будуць прысутнічаць таксама дуды розных традыцый – шатландскія bagpipe, латышскія dudas і інш.
Для жадаючых – бяскоштныя майстра-класы, кансультацыі ў настройцы і карыстанні. Прысутнасць майстроў дае магчымасць азнаямлення і замовы інструментаў.

Кошт увахода 5 тыс.

Кантакты з кіраўніцтвам “Дударскага клуба”:
Юрась Панкевіч: +375 29 553-03-47
Зміцер Сасноўскі: +375 29 66-36-879
 
 
Каментары (0)  
 
Pax тут не пры справах ;)
Powered by DataLife Engine